Вы зайшлі на афіцыйны сайт Міхася Мірановіча.
Шчыра вітаю Вас! Буду рады, калі адведванне яго выкліча
ў Вас хаця б адну ўсмешку. Для таго, уласна, і пішу!
Навошта я пішу?
Навошта пішу?
Адкажу вам на гэта,
Сябры, дружбакі,
Спадары і панове:
Ёсць у беларусаў
Шмат розных паэтаў –
Няхай яшчэ будзе
Міхась Мірановіч.
Шмат дзе не быў
Я рабіў усё,
Што быў у стане,
Як умеў –
Дык так сабе і жыў,
І не быў
Ніколі у пашане.
Зрэшты,
Шмат дзе я яшчэ не быў…
Не прашуся ў рай
Не прашуся
Ў невядомы рай,
Ні запазуху
Да цябе, Божа…
Аднаго прашу:
Мне мудрасць дай –
Не хацець таго,
Чаго не можаш!..
Колькі ведаю!..
Ужо і я
Згінаюся ў дугу,
І хутка будзе
Песня мая спета.
Цяпер я шмат чаго
Ўжо не магу,
Затое колькі ведаю
Пра гэта!
Не чутно жураўля
Так пабачыць шчасце хочацца –
Аж страх!
Паглядзець бы на яго
Хаця б здаля!..
Ды цвірынькае сініца
У руках –
Не чутно за ёю
Ў небе жураўля.
Я згодны ў беднасці памерці
Калі крануць
Праблему смерці,
Вось што скажу я вам,
Рабяты:
Я згодны
Ў беднасці памерці,
Каб перад гэтым
Жыць багата.
Для таго, каб звязацца са мною, скарыстайцеся гэтай формай альбо пiшыце на адрас miranovich2008@yandex.ru