СВАЯ ДУМКА
  • Свая думка Папрокаў вашых
    Не прымаю,
    Што ўласных думак
    Я не маю.
    Ёсць думка
    І ў мяне свая,
    Хоць, праўда, з ёй
    Не згодны я!..
  • Падмена Мо, зваўся б
    Не Міхась, а Верка,
    А, можа, Франц
    Або Даніла...
    Ёсць падазрэнне:
    Акушэрка
    Мяне ў раддоме
    Падмяніла.
  • Антаганiзм Антаганізм узнік
    Душы і цела:
    У гэтыя
    Кастрычніцкія дні –
    Душа б за птушкамі
    У вырай паляцела,
    А арганізм –
    Баіцца вышыні...
  • Не прашуся ў рай Не прашуся
    Ў невядомы рай,
    Ні запазуху
    Да цябе, Божа...
    Аднаго прашу:
    Мне мудрасць дай –
    Не хацець таго,
    Чаго не можаш!..
  • Шмат дзе не быў Я рабіў усё,
    Што быў у стане,
    Як умеў –
    Дык так сабе і жыў.
    І не быў
    Ніколі у пашане.
    Зрэшты,
    Шмат дзе я яшчэ не быў…