СЯМЕЙНАЯ ІДЫЛІЯ
  • Сямейная iдылiя Далёкая, як Мексіка,
    Або – як Эфіопія,
    Дзе быць не давядзецца
    Ніколі нам, рабяты...
    Сямейная ідылія –
    Сапраўдная утопія,
    І існуе выключна
    Ва ўяве нежанатых.
  • Сала Са злосцю жонка
    Мужыку сказала:
    – На баб чужых глядзіш,
    Як кот на сала! –
    На гэта ёй
    Адказвае Адась:
    – Глядзець – гляджу,
    Ды хто ж мне яго дасць?!.
  • За грошы Аднойчы жонка
    Ў ложку атрымала
    Пяцьсот рублёў
    Ад мужа свайго Лёшы.
    – Завошта грошы? –
    Здзіўлена спытала.
    – Цікава ведаць:
    Як гэта – за грошы?..
  • Галава нi да чога У ложку жоначка –
    Да мужа,
    Што галава
    Баліць ёй дужа.
    Той у адказ:
    – Пабойся Бога!
    Бо галава тут
    Ні да чога!..
  • Фiнiта Можна ўжо
    Рабіць выснову смела:
    Мы дайшлі з табою
    Да фініты –
    Ты раней,
    Бывала, не хацела,
    А я зараз не магу.
    Мы – квіты!