ЗДРАДА
-
Здрада
Што любіць іншую,
Прызнанне муж зрабіў –
Пачуў ў адказ
Ад жонкі сваёй Надзі:
– Аксану з Кіева,
Гаворыш, палюбіў?!
Дык ты не мне –
Ты ўсёй Айчыне здрадзіў!.. -
Чужая жонка
– Глядзі, як Янка
Жоначку шануе –
Ты так мяне
Даўно не мілаваў.
То ручку ёй,
А то ў шчаку цалуе!..
– І я б яе
Таксама цалаваў!.. -
Без нагляду
Так вядзецца
Ў нашае старонцы,
А, магчыма, –
На ўсім белым свеце:
Без нагляду дзеці –
Будзе жонцы!
Без нагляду жонка –
Будуць дзеці!.. -
Хто яе не мае?..
– Ці маеш жонку? –
Запытаў у Янкі
Былы таварыш школьны
Падчас п'янкі.
Яму ў адказ
Гаротнік уздыхае:
– А хто ж у вёсцы ў нас
Яе не мае?!. -
Сярэдневякоўе
Далёкі век
Сюжэт наступны навявае,
Карціна даўняя
Ва ўяве паўстае:
... Муж пояс вернасці
На жонку надзявае,
А рыцар ейны
Ўжо адмычку дастае...