ЦЕШЧА НА ПАМЯЛЕ
-
Цешча на памяле
Заходзіць цешча ў хату.
Села
На табурэце
Пры стале.
– Да вас здалёку
Прыляцела... –
Зяць пра сябе:
„На памяле?..” -
Крызiс у Гватэмале
Зяць пра здароўе цешчына
Пытае,
Цікавіцца: – Што елі?
Як Вы спалі? –
Хоць бачна:
Гэта так яго займае –
Як крызіс
У далёкай Гватэмале!.. -
Няшчасце i гора
Пра няшчасце з горам
Гутарка ідзе.
Мы пачулі тлумачэнне
Ад Рыгора:
– То – няшчасце,
Калі цешча упадзе,
А падымецца –
Тады ўжо будзе гора!.. -
Небяспечна здаровая
Па дарозе стрэўшы раз,
Запытаў у Жоры я:
– Чуў, што цешча твая, брат,
Небяспечна хворая?.. –
Той смяецца у адказ
(Галава садовая!):
– Небяспечная яна
Толькі, як здаровая!.. -
Зяць рукою памахаў
Не ўтрымалася,
Варона,
Ці, мо, хтось
Яе піхаў –
Цешча падала
З балкона –
Зяць рукою
Памахаў.