БАЦЬКІ І ДЗЕЦІ
-
Бацькi i дзецi
У жыцці –
Заўжды падзел такі:
Не даюць
Спакойна жыць на свеце:
У палову першую –
Бацькі,
А ў другую палавіну –
Дзеці. -
Бязглуздзiца
На справы свае,
Чалавек, паглядзі –
Усюды
Бязглуздзя пячаць:
Мы вучым дзяцей
Размаўляць і хадзіць,
А потым –
Сядзець і маўчаць. -
Карэйка i карэянка
Андрэй:
– Есць карэец карэйку... –
Аж блага
Зрабілася Янку.
– Каго? –
Запытаў ён Андрэйку.
– Карэйку,
А не карэянку!.. -
Бабулi-васьмiкласнiцы
Як хутка ўсё
Мяняецца у часе,
І як усе маштабы
Памяняліся!..
Калі вучыўся я
У пятым класе –
Дык васьмікласніцы
Бабулямі здаваліся... -
Ваза
Разбіў Міколка вазу,
І адразу
Быка за рогі,
Шыбенік, бярэ:
– Нічога,
Археолаг нашу вазу
Праз сто гадоў
Па чарапках збярэ!..