ПРЫКМЕТА СТАРАСЦІ
-
Прыкмета старасцi
Старэем, браце,
Безумоўна.
А вызначыў я
Па таму,
Што стала неяк
Усё роўна –
З кабетай спаць,
Ці аднаму. -
Хай бы й не хацелася!..
Стаў няўзнак
Трывожыцца:
Дзе былое
Дзелася?
Калі ўжо
Не можацца –
Хай бы
Й не хацелася!.. -
Ножкi
Што злыдзень – узрост мой
Са мной нарабіў?!.
Гады густ змянілі –
Каб ім было пуста!
Раней
Я жаночыя ножкі любіў,
А зараз жа болей –
Свіныя з капустай… -
Падглядванне
Час маленства вясковага
Вы, пэўна, згадвалі,
Як за дзеўкамі ў лазні
Пад вокны падглядвалі?..
Зараз многім з нас жонка
Пакажа сама:
Колькі хочаш глядзі,
Ды ахвоты няма!.. -
Імпэт i iмпатэнцыя
Дзяўчат любіў я
І кабет,
І не хаваў
Сваю інтэнцыю.
Раней да іх
Я меў імпэт,
А зараз –
Толькі імпатэнцыю...