НА ЦВЯРОЗЫ РОЗУМ
  • На цвярозы розум Усё на свеце
    Можа наш народ,
    Калі што робіць
    На цвярозы розум.
    І мог бы жыць
    Без тлуму і згрызот.
    Ды ці бывае
    Ён калі цвярозым?..
  • Серпентарый – У серпентарыі жыву, –
    Казаў Ілля. –
    Усё ў сям'і ідзе
    Наступным ладам:
    Калі хільну я –
    Дык мая змяя
    Мяне за гэта
    Называе гадам!..
  • Не ў сваёй талерцы Хільнуўшы лішку,
    На вяселлі сват
    Упаў суседу
    Носам у салат.
    Кума Анэта
    Кажа свацці Верцы:
    – Здаецца, сват наш –
    Не ў сваёй талерцы!..
  • Ты сама здагадайся па голасе На мяжы
    Спіць расінка на коласе,
    Чутны ў цемры
    Брэх кумавай сучкі…
    Ты сама
    Здагадайся па голасе:
    Колькі грошай прапіў
    Муж з палучкі?..
  • Не зразумела Муж жонку просіць:
    – Дай, Маруся,
    Бо закарцела
    Сёння край!..
    – Ну добра,
    Зараз распрануся...
    – Ды не,
    Ты мне на пляшку дай!..