ФОРТЭЛІ МОДЫ
  • Фортэлi моды Млеў Эраст
    Ад любой маладзіцы,
    І цягаўся
    За кожнай спадніцай.
    ... Мода, мода!
    Што робіш ты з намі?! –
    Валачыцца ён стаў
    За штанамі.
  • Мiна Што міні сёння ў модзе,
    Раз пачула
    Бабуля,
    І сказала ўнучцы Ніне:
    – Ты б лепей
    Што другое апранула –
    Не падарваўся б хто
    На гэтай міне!..
  • Розныя думкi Фядот неяк вечарам
    З жонкай Ілонкай
    Глядзеў
    Дэманстрацыю мод.
    Пра новае футра
    Падумала жонка,
    Пра новую жонку –
    Фядот.
  • Мiнi i максi Дзеўцы
    І жанчыне –
    Пажадаў бы
    Многім:
    Апранайце
    Міні,
    Калі максі –
    Ногі!
  • Уразрэз Спадніц жаночых
    Вабячы разрэз!
    Я ім навекі
    Заінтрыгаваны.
    І думкі йдуць
    Са сціпласцю ўразрэз,
    Бо ў той разрэз жа
    І накіраваны.