ДЗЕСЯЦЬ СОТАК
  • Дзесяць сотак На дачы ты
    Працуеш у ахвотку,
    Да сэрца менш
    Палітыку прымаеш.
    І прымеш іншым разам
    Менш на “сотку”,
    Таму што ўласных
    Дзесяць сотак маеш.
  • Дачнiк-тэарэтык – У працы дачнай
    Я вельмі лоўкі,
    І знаю ўсю яе
    Дазвання.
    Вы дайце толькі мне
    Ад рыдлёўкі
    Пульт дыстанцыйнага
    Кіравання.
  • Каларадскi жук Жук каларадскі
    Бульбу аб'ядае
    Ў Кузьмы на дачы –
    Тая вяне, сохне.
    І ён яе
    Садзіць больш не жадае:
    – Хай шкоднік-жук
    Ад голаду падохне!..
  • Фауна i флора Дзякуючы саду,
    Агароду,
    Лепш стаў ведаць
    Матухну-прыроду:
    З фауны –
    Мне больш вядомы крот,
    З флоры –
    Болей пырнік і асот.
  • Бананы Як дачнік
    Вельмі апантаны,
    Вядомы ўсім
    Наўкруг Лаўрэн.
    Дык вось:
    Пасеяў ён бананы,
    Але чамусьці
    Вырас хрэн.