НЕПІСЬМЕННЫ САБАКА
  • Непiсьменны сабака – Згубіўся сабака ў нас,
    Як бы знайсці? –
    Кабета з адчаем
    Сяброўку пытае.
    – Патрэбна ў газету
    З аб'явай ісці.
    – Але ж наш сабака
    Газет не чытае...
  • Кайф Жыў у дзеда кот,
    Такі рахманы –
    Ад вусоў
    Да кончыкаў вушэй.
    Накапаў у лесе
    Валяр’яну –
    Зараз ловіць кайф,
    А не мышэй.
  • Каза i лаза Меў Сідараў
    Свой вінаград на дачы.
    Зайшла каза –
    Аб'ела ўсю лазу,
    А гаспадар праз гэта
    Ледзь не плача!..
    Ох, і лупіў жа
    Сідараў казу!..
  • Курка Раба Жылі, як кажуць,
    Дзед і баба,
    Ім несла яйкі
    Курка Раба.
    Як гэта
    Здарыцца магло?
    Бо пеўня ў дзеда
    Не было!..
  • Чым жывяцца камары? Селі з вудамі
    Па-над ракой сябры,
    І спытаў Пятрусь
    Старэйшага – Міхалку:
    – Чым жа жывяцца,
    Цікава, камары,
    Калі я, бывае,
    Прапушчу рыбалку?..