ПЫТАННЕ НА ЗАСЫПКУ
  • Пытанне на засыпку Усё ты ведаеш
    І знаеш?
    Дык адкажы,
    Як ты мудрэц:
    Адкуль заўсёды
    Пачынае
    Гніць
    Безгаловы селядзец?
  • Бяссонiнца – Не спала ноччу я,
    Пракоп –
    Брахаў сабака,
    А ты – хроп!
    – А ты б заснула,
    Небарака,
    Каб гаўкаў я,
    А хроп сабака?..
  • Жонка цi лiнейка? – Хачу, Кастусь,
    Павесці цябе ў сваты я,
    Чым не дзяўчына –
    Мар'іна Надзейка?
    – Але ў яе ж
    І ногі крываватыя!..
    – Табе патрэбна жонка
    Ці лінейка?!.
  • Сляды – Мой мужык
    Няведама дзе згінуў –
    Ад сям'і ўцёк,
    Кажучы прасцей.
    – І слядоў ніякіх
    Не пакінуў?
    – Не, чаму ж?
    Пакінуў трох дзяцей.
  • Плач былога халасцяка – Нашто было жаніцца
    Ідыёту?!
    Чаму я ўсё раней
    Не зразумеў:
    Нашто выконваць тое,
    Як работу,
    Што халастым бы
    За пацеху меў?!.