ЖЫВУЦЬ НА СВЕЦЕ ГРОШЫ
  • Жывуць на свеце грошы Дзялюся
    Навіной харошай:
    Яны не згінулі
    На прах –
    Жывуць на свеце
    Нашы грошы,
    Хаця,
    І ў іншых кашальках!..
  • Каб грошай хапала... Не прыпыняе
    Думка церабіць,
    Што маецца на свеце
    Грошай мала.
    Няўжо іх нельга
    Столькі нарабіць,
    Каб на усіх і кожнага
    Хапала?
  • Куры i грошы На багацце
    Іншыя плююць,
    А мяне заўсёды
    Злосць бярэ:
    У іх грошай –
    Куры не клююць,
    А у нас –
    Ні грошай, ні курэй!..
  • Несумясцiмасць – Замкнуўся круг,
    І выйсця не відно, –
    Хаўруснікам казаў
    Аднойчы Гоша, –
    Дзе грошы –
    Там жанчыны і віно,
    А дзе жанчыны –
    Там не будзе грошай!..
  • Шалёныя грошы Бядуе Максім:
    – Да чаго ж мы дайшлі,
    Што грошай
    Ніколі не маеш!
    Шалёныя грошы, – ён кажа, –
    Пайшлі –
    Ніяк у руках
    Не ўтрымаеш!