КАРЫСНАЯ ПАРАДА
  • Карысная парада Начальніка
    Крытыкаваць –
    Нібы тыгрыцу
    Цалаваць.
    Бо страху многа
    Тут і там,
    Задавальнення ж –
    Ні на грам.
  • Не губляйце галавы! Калі часам
    Затужылі вы
    Ад праблем
    І спраў беспаспяховых –
    Не губляйце, хлопцы,
    Галавы,
    Бо і так да чорта
    Безгаловых!
  • Дзве бабы Ты з жонкай, братка,
    Бабаю не будзь,
    Бо ў гэтай справе
    Прэцэдэнты маюцца:
    Такія сем'і
    Доўга не жывуць –
    Дзве бабы ў адной хаце
    Не ўжываюцца.
  • Нясi свой крыж За цуглі
    Наравісты лёс бяры,
    Трымай уладу
    Над самім сабой,
    І лепей сам нясі
    Свой цяжкі крыж,
    Чым панясуць яго
    Перад табой.
  • Манцiроўка Па вуліцы йдучы вячэрняй,
    Воўку
    Пачаў вучыць
    Больш вопытны Панас:
    – Калі ў руцэ
    Трымаеш манціроўку –
    Дык менш пытаюцца:
    „Каторы час?”