БАБЫ І МАЛАДЗІЦЫ
  • Бабы i маладзiцы Калі жанчына
    Маладзіцца –
    Яна завецца
    Маладзіца,
    Калі ж выходзіць гэта
    Слаба –
    Тады яна
    Завецца баба.
  • На папраўку – Каб пахудзець,
    Я села на дыету, –
    Яніна кажа
    Свату свайму Саўку.
    – Як вынікі? –
    Пытае той кабету.
    – Пайшлі, як кажуць,
    Справы на папраўку…
  • Як выглядае кабета? Дзіўнага
    Ёсць шмат на свеце –
    Не уцяміш
    Нізашто:
    Сорак стукнула
    Кабеце –
    Выглядае ж
    На ўсе сто!..
  • Мужыкi ў пячонцы – Як жанчына нашая
    Жыве? –
    Цётка Мар’я
    Гаварыла Нонцы. –
    У дзяўчыны
    Хлопцы ў галаве,
    А ў замужняй –
    Мужыкі ў пячонцы.
  • Не туды трапляем Як часта,
    Стрэўшы маладзіцу,
    Што так
    Прываблівае нас,
    Мы марым
    Трапіць пад спадніцу,
    А пападаем
    Пад абцас.