ЛЮБОЎ ЯШЧЭ БЫЦЬ МОЖА
  • Любоў яшчэ быць можа Прашу цябе:
    Дапамажы мне, Божа,
    Усіх былых каханак
    Не забыць!..
    Я іх любіў.
    Любоў яшчэ быць можа…
    Хаця, канечне,
    Можа і не быць!..
  • Смага Я вады ў Вас папрасіў,
    І ўжо напіўся,
    Але “дзякуй” не паспеў
    Сказаць за ўвагу,
    Бо не к месцу
    Ваш халацік расшпіліўся –
    І я зноў адчуў
    Дакучлівую смагу!..
  • Па-над ракою Пад вербалозам
    Плешчацца рака,
    І спевам задае
    Салоўка перцу.
    Вісіць у небе
    Серп маладзіка,
    А Ваша “не” –
    Тупым сярпом па сэрцу!..
  • Не ламайся! Не можа ў нас
    Нічога атрымацца,
    Таму што ты
    Такою удалася:
    Спачатку
    Вельмі любіш паламацца,
    А паламаная –
    Нашто ты мне здалася?!.
  • Я так цябе любiў!.. Я ногі
    За табою збіў,
    А ты забыла
    Сёння гэта...
    Я так цябе
    Калісь любіў!..
    І так цябе любіў,
    І гэтак!..