2013-07-21У продажы з’явілася новая кніга Міхася Мірановіча — “Жартачкі”!Жартачкі У чэрвені 2013 г. выйшла новая кніга Міхася Мірановіча — “Жартачкі”. Гэта вясёлы зборнік трапных вершаваных карацелек, якія прапануюць чытачу з усмешкай паглядзець на штодзённыя радасці і клопаты і абавязкова ўзнімуць настрой. У кнізе вы знойдзеце дасціпныя філасофскія назіранні, якія датычацца розных старонак нашага жыцця — ад апошніх навін праз сямейныя адносіны да пошукаў сэнсу жыцця.

Паглядзець кнігу, пагартаць старонкі і набыць яе шаноўны чытач можа ў Мінску (у “Акадэмкнізе”, “Светачы”, “Падпісных выданнях”, “Кнігарні пісьменніка” на вул. Казлова) ці Віцебску (“Глобус”, “Равеснік”, “Ля ратушы”, “Кнігі” на вул. Фрунзе, “Асвета”, “Светач”), а таксама па пошце, накладной платай (скарыстайцеся формай сувязі на галоўнай старонцы).
Свая думка
Папрокаў вашых
Не прымаю,
Што ўласных думак
Я не маю —
Ёсць думка
І ў мяне свая,
Хоць, праўда, з ёй
Не згодны я!..
Праца
Калі добра
Разабрацца —
Маем мы
Адказ прамы:
Так ніхто
Не любіць працу,
Як не любім
Яе мы!..
 1