Бярозавы шум

... А я лягу-прылягу
Край гасцінца старога...
Ніл Гілевіч

Вы шуміце, шуміце
Нада мною, бярозы,
Калышыце, люляйце
Поле і сенажаць,
А паэту скажыце:
Калі ты цвярозы –
Край гасцінца старога
Не будзеш ляжаць.
Спіць жанчына

Спіць жанчына. Ў аўтобусе спіць.
Спіць жанчына – як гэта цудоўна!
Аляксандр Быкаў

Спіць жанчына ў аўтобусе.
Спіць...
Для другога –
Магчыма, й цудоўна,
Ну, а мне неяк гэта
Ўсё роўна –
Ля яе
Здаравіла сядзіць!..
Палец

Незвычайны гэты малец
Ад наўкол абраных:
Вытыркаецца, бы палец
Са шкарпэтак рваных.
Яўген Гучок

Незвычайны
Гэны малец,
Як індык,
Надзьмуты,
Вытыркаецца,
Бы палец
Між двух іншых
Гнутых...
Вінная імпатэнцыя

Любіць віно, калі не п’еш яго...
Барыс Давідзюк

Жаданні ў вас –
Звыш розуму майго.
Ці штось у тым
Не цямлю я, падобна:
Любіць віно,
Калі не п’еш яго –
Што жонку мець,
Ды з ёю спаць асобна.
Вакансія

Вакансію мне любоўніка
З усмешкаю прапануеш.
Алесь Жыгуноў

Вакансію ты мне
Каханка
З усмешкай
Прапанавала.
Сапраўдная
Неспадзяванка!
Мне б мужам –
Там працы мала!..
Не тое

Я зноў закахалася ў штосьці не тое.
Ірына Дарафейчук

Што б я ні рабіла –
Выходзіць пустое:
То вершык не той
Выпадкова зляплю,
То зноў закахаюся
Ў штосьці не тое,
Або зноў у штосьці не тое
Ўступлю.
Каляндар

Заўтра нядзеля, сёння – субота.
Хоць панядзелак, усё мне адно.
Алесь Жыгуноў

Пятніца ўчора была,
А субота
Зранку ў нас сёння
Ў календары.
Заўтра – нядзеля...
Лічыць неахвота.
Ды я і так
Ужо вершык стварыў.
Мой шлях

Мой шлях вядзе мяне дахаты
Праз боль, ману, праз гвалт і страты...
... Праз здраду жонцы і сябрам,
Праз сто, праз дзвесце, трыста грам.
Анатоль Дэбіш

Я скіраваў
Свой шлях дахаты,
Але сустрэліся
Рабяты!..
І гэты самы
Шлях-гарэзнік
Мяне прывёў
У выцвярэзнік.
Смерць паэта

Поэзия вдруг кажет фигу,
И мним, – что лавры, разомлев.
… Поэт погибнет не от чести
И не от скромности умрет.
Алег Зайцаў

Паэт паказваў
Музе фігу,
З ёй не адчуўшы
Творчых мук,
Ды не прадбачыў
Ён інтрыгу –
Памёр
Ад чытачовых рук!..
<< ... < ... 1  2  3 4 5 6 ... > ... >>