Яна не просіць есці, піць,
Аднак у кожнага бывае:
Душа то раптам забаліць,
А то чамусьці заспявае.
Павел Саковіч
Дабро б мне рабіць і рабіць,
Ды зло адступаць і не мусіць...
Убачыш гадзюку – не бі:
Цябе нехта іншы укусіць.
Алег Салтук
Не раблю адкрыцця выключнага,
Проста хочацца нагадаць:
Між турботаў жыцця балючага
Дазваляйце сябе кахаць.
Надзея Салодкая
Я іду напрасцяк,
я хрыбты хрызантэмам крышу...
Таццяна Сівец
Захлынуцца не кожнаму дадзена
Да пяшчоты ў адчайным рыўку...
Надзея Салодкая
Гэта добра, што вершаў так мала...
Людміла Сіманёнак
Замерлі кінутыя транты,
І тры рублі савецкіх грошай,
А дзесьці мышы-эмігранты
Сняць сны аб роднае раскошы.
Людміла Сіманёнак
Давайте выпьем имерули,
чтоб мирно жили мы всегда!
… Давайте выпьем цинандали
за матерей и жен своих!
… Давайте выпьем гурджаани
за справедливость и добро!
… Давайте выпьем саперави
за радость дружбы и любви!
Давід Сімановіч
Но взгляд отводит он в сторонку,
сжимая удочку в руке,
когда соседские девчонки
снимают платье на песке…
Давід Сімановіч