СЦЯПАН АЛЕЙНІК
У АДЭСЕ, НА ПРЫВОЗЕРанак адэскі.
Падвод цэлы рад.
Бацька й сынок
Прадаюць вінаград.
Бацька – то гронку,
То гіру кладзе.
Сын больш вучоны –
Ён касу вядзе.
Рэшту дае:
З дзесяці і з пяці,
Ды ўсё цяжэй
Яе можа знайсці…
Бацька гандлюе заўзята,
Аж змок.
Чуе –
Яго аклікае сынок:
– Годзе вам, тата,
Ужо гандляваць!
Бачыце: рэшты
Больш нечым даваць!
– Як гэта так? –
Бацьку кінула ў гнеў:
– Ты ў кожным класе
Паўторна сядзеў!

Пераклад з украінскай
 1