ДЗМІТРО МАЛЯКЕВІЧ
АДКРЫЦЦЁПраеўшы ладны кус
Свайго жыцця,
Урэшце-рэшт
Прыйшоў да адкрыцця…
Даводзілася й вам,
Напэўна, чуць:
„У тых вунь
Грошай куры не клююць…”
Няважна,
Пра каго казалі й дзе –
Пра беднякоў
Размова не ідзе…
Мяняецца жыццё ў нас
На вачах:
Ніколі не хадзіў
У багачах.
Ды на жыццё сваё
Зірнуў прасцей:
Калі на тое –
Сам я багацей!
Бо зараз і ў мяне,
Сябры мае,
Курыца ёсць,
І грошай не клюе.
І я павінен жыць
І не тужыць…
Курыца
Ў халадзільніку ляжыць…

Пераклад з украінскай
МАЕМ У НАЯЎНАСЦІ…Адчыняю на балкон я дзверы –
З галавы прэч думка не ідзе:
Нешта-нейкае у атмасферы,
Па-другому вуліца гудзе…
У суседа, на балконе поруч
Рэспектабельны сіямскі кот,
Шпагаю свой хвост узняўшы ўгору,
Ад здзіўлення аж разявіў рот…
Тоіць дзень загадку-абяцанне…
І глынуўшы чаю на хаду
(Тут ужо зусім не да снядання!),
Я хутчэй на вуліцу іду…
Эх, і ранак! – аж звініць, здаецца…
Неба сінь без берагоў і дна!..
І ў грудзях, тут у раёне сэрца,
Ціха й чыста брынькнула струна…
Стаў я раптам маладым і дужым…
І ўсё быццам незнаёма мне…
Сонца адлюстроўваецца ў лужы,
Зайчыкаў пускае па сцяне.
І заўжды саліднае свяціла,
Што завуць крыніцаю жыцця,
Усміхаецца з вітрыны міла,
Бавіцца гарэзна, бы дзіця.
І прыходзіць думка нечакана
Вашаму пакорнаму слугу:
„ Даскакаць вунь да таго каштана
На адной назе я ці змагу?..”
Да нябёсаў рвецца рэактыўна,
Узнімаецца увысь настрой.
А на сэрцы – радасна і дзіўна,
Галаву запоўніў рыфмаў рой.
Сталі прыгажунямі жанчыны,
Ад таго ніякавата мне,
Што не разумею я прычыны:
Як не бачыў гэтага раней?..
Выбачаюць міліцыянеры
Пешаходам дробныя грашкі.
Проста цераз вуліцу, у скверык
Я і сам праскочыў наўпрасткі.
Ну, а ў скверыку – кірмаш пярнатых
Песціць і лагодзіць слых і зрок.
Птушак хор, як меламан заўзяты,
Слухаю я, прыпыніўшы крок.
Вунь варона голасна гарлае,
Шэры верабей – такі мастак!
Бо не горш за салаўя спявае,
Хоць зусім, нібыта, не спявак…
Нават даўні мой адзін знаёмы,
Ну, нашто ўжо посны бюракрат,
Прыпыніўся, бы прыбіты громам,
І любому зараз – сват і брат.
Птушак слухае разнагалоссе:
Шчэбет, свіст, вароны хрыплы альт,
І не бачыць, як яго авоська
Доіцца кефірам на асфальт.
Я гляджу сабе і адзначаю,
Колькі тут навокал хараства!
І не піў нічога, апроч чаю,
Ды чамусьці – кругам галава!..
І здаецца: за суседнім рогам
Шчасце шчыра усміхнецца вам…
І чагосьці хочацца такога!..
А чаго – не ведаеш і сам…
І сказаў той мой знаёмы даўні,
Быццам абудзіўшыся ад сну:
– Сёння мы, па паступіўшых даных,
Маем у наяўнасці вясну!..

Пераклад з украінскай
 1  2 ... > ... >>