ІВАН НЕМІРОВІЧ
ЗВЫЧКА– Глядзі, Адарка,
За сваім Сцяпанам,
А то цябе
Няшчасце не міне:
Сяджу я неяк
Пад сваім парканам,
А ён падсеў і –
Цалаваць мяне!
– Цвярозы цалаваў?
– Ды не, Адарка.
– Тады не страшна –
Гэта ж Сцёпа мой
Такую звычку мае:
Вып’е чарку –
Гатовы цалавацца
Са свіннёй.

Пераклад з украінскай
ШЧАСЛІВАЯГрымнуў гром,
А за ім – бліскавіца,
І так звыкла,
Хоць і неўпапад,
Захапіла ў палон
Навальніца –
З неба льецца
Дажджу вадаспад!
Не на жарт
Напужаў дождж прахожых –
Неба зверху
Ракою цячэ.
Парасон ужо
Не дапаможа –
Трэба бегчы хавацца
Хутчэй!
І хаваюцца:
Хто пад балконам,
Хто ў пад’езды
Бяжыць у галоп…
А вады на асфальт
Льюцца тоны –
Ну – патоп,
Ну, сусветны патоп!
У патопе –
Што можна ўтапіцца,
Пры надвор’і такім –
Проста жах! –
Бачым:
Вуліцаю маладзіца
З басаножкамі йдзе
У руках.
Вочы –
Сінь першамайскага неба,
Бровы –
Ластаўкі крылаў разлёт,
І фігура ў жанчыны –
Што трэба,
Й пацалунку прызначаны
Рот!.
Не красуня –
Сапраўднае дзіва!..
Нібы сонца
Заззяла з-за хмар.
І смяецца
Шчасліва-шчасліва,
Падстаўляючы
Дожджыку твар.
Дождж з яе
Ручайкамі сцякае,
Не пакінуў
Сухога нідзе.
Ёсць пытанне:
Адкуль жа такая,
І куды
Ў навальніцу брыдзе?...
Хто яна?..
Ды якое нам дзела,
З кім была,
Колькі часу і дзе?..
Ці пабачанне
Толькі што мела,
Ці якраз
На спатканне ідзе?..

Пераклад з украінскай
 1