Галоўная
Біяграфія
Здымкі
Міранізмы
Пародыі
Пераклады
Трасянка
Навiны
БАРЫС МІРОНЕНКА
БЯДАК
– Бядак нешчаслівы –
Вунь той чалавек:
У бруднай хібарцы
Праводзіць свой век!
– Бядак?! Мае „Волгу”!
Хібарка ж, заўваж,
Не дом, а яго
Асабісты гараж.
– Я знаю!
Таму небарака бядуе:
У тым гаражы
Днюе ён і начуе!
Пераклад з украінскай
1