ПЯТРО РАБРО
БЯСПЛАТНЫ ПАЦАЛУНАКСустрэліся дзед з бабай праз гады,
Пад сакавіцкім сонейкам за пуняй.
– Ох, і казак жа быў ты малады!
– А ты якой тады была красуняй!.. –
І дзед размову так далей павёў:
– … Краса твая спакою не давала.
Прыгадваеш, даваў я пяць рублёў,
Каб ты мяне разок пацалавала.
Старая у руках хусцінку мне
І ўсхліпвае: – Я так аб тым шкадую!
Каб не лічыў ты скнараю мяне,
Хадзі – цябе бяшплатна пачалую!

Пераклад з украінскай
 1