КАНСТАНЦІН СЕРГІЕНКА
МЕТАМАРФОЗАЗламаўся тэлевізар
У Маланні –
І гук прапаў,
І цёмна на экране.
Муж б’е па ім,
Ды толькі ўсё дарма:
Экран не свеціцца
І голасу няма…
Малання ж кулаком
Ціхенька – стук!
І ўраз экран ажыў,
З’явіўся гук!..
– Чакай! – і муж
Кувалду ёй дае, –
Правер дэтальна
Здольнасці свае.
Ану удар ты
Молатам здаровым –
Мо, чортаў сын,
Ён стане каляровым!

Пераклад з украінскай
 1