ІВАН АДЛОЎ
ВЫКУПЛЕННЕ ВІНЫ Месяц рогам залаціцца
У ваконнай раме,
Стаіць Ганна на каленях
Перад абразамі.
– Выбачыцца, маці боска,
У цябе рашыла –
У аўторак я, дурніца,
З кумам саграшыла.
Але выкуплю правіну
Я, што б там ні стала.
Абяцаю цэлы месяц... –
Ды не даказала.
Дзверы рыпнулі ціхенька –
Кум зайшоў у хату...
– Абяцаю цэлы месяц
Не варыць гарбату!

Пераклад з украінскай
 1