Адзіны сродак унікнуць смерці – жыць.
Адным многа даецца, а другія многа бяруць самі.
Акселерацыя: яшчэ матчына малако на вуснах не абсохла, а ўжо не абсыхае піва.
Амперметр – фізік Ампер у дзяцінстве.
А навошта казаць „гоп”, калі ўжо пераскочыў?
Апошні крык моды: – Дзень добры, я вярнулася!
Асноўны недахоп грошай – іх заўсёдная нястача.
А ці беражэ Бог беражонага атэіста?
А ці варта вучыцца на памылках? Мо, танней бы абышлося вучэнне на правільных рашэннях?
Бакалаўр сексуальных навук.
– Беражонага і Бог беражэ, – сказаў чорт, застрахаваўшы сваё жыццё.
Беражы здароўе – яно спатрэбіцца хваробам!
Больш іншых ускладняюць жыццё прасцейшыя.
Броўнаўскі рух – шлях сэра Броўна з бара дадому.
Брыль ламаў шапку перад капелюшом.
Быў адналюбам – любіў аднаго сябе.
Бяззубы пацыент меў зуб на дантыста.
Вадалаз выглядаў як у ваду апушчаны.
Варона пракаркала сваю лебядзіную песню.
Ведае сабе цану, але ж так любіць патаргавацца!..
Вецер у галаве, кажаце? Затое думкі на скразняку – заўсёды свежыя.
Вопытны выйдзе з безнадзейнай сітуацыі, абачлівы ў яе не патрапіць.
Выйшаў з сябе і прапаў без звестак.
Вядома, што ў Снягурачкі ёсць дзядуля – Дзед Мароз. А хто яе бацька? Ці не Снежны Чалавек, які хаваецца ад аліментаў у Гімалаях?..
Вязальшчык не вязаў лыка.
Галодныя кішкі марш іграюць, а якую мелодыю выконваюць сытыя?
Гатовы зрабіць усё, каб нічога не рабіць.
Гледачы былі узяты ў палон пераўзыходзячымі сіламі артыстаў.
Глупства ў свеце распадзелена больш справядліва, чым розум. Скардзяцца на недахоп розуму, але ніхто – на недахоп глупства.
Гультай любіў работу, але толькі – платанічна.