Да таго, што можа зрабіць кожны дурань, не кожны разумны дадумаецца.
Дзед Ёг – малавядомы муж Бабы-Ягі.
Дзе наша не прападала? Хутчэй туды – няхай і там прападзе!
Дзень адчыненых дзвярэй больш за ўсё даспадобы скразняку.
Донкіхоты падбіраюць ключы да жаночага сэрца, донжуаны аддаюць перавагу адмычцы.
Доўгі язык суседнічае з кароткім розумам і шырокімі вушамі.
Дырыжор махнуў рукой на аркестр.
Дэмаграфічны выбух у мірных мэтах.
Ён гатовы быў праваліцца скрозь зямлю, але, даведаўшыся аб гэтым, амерыканскі ўрад заявіў пратэст.
Ён захапляўся фізічным бескультур’ем.
Жаніся, нягледзячы ні на што: трапіцца добрая жонка – будзеш шчаслівы сам, а не – усе тыя, каму яна не дасталася.
Жаніх гаворыць пра камень на сэрцы, муж – у нырках.
Жанчыны мужнеюць – і гэта нікога не бянтэжыць, але не дай Бог мужчыну абáбіцца!..
Жонак сабе мы выбіраем самі, удоў дае нам Бог.
Жонка – гэта тое, што застаецца ад нявесты пасля ўздзеяння шлюбам.
Жыў чужым розумам – свой эканоміў.
Заржавелы флюгер, які ўжо не мог круціцца, перакваліфікаваўся ва ўказальнік.
За хабар караюць як таго, хто бярэ, так і таго, хто дае. Але першаму, усё ж, менш крыўдна!..
Захапіўся турызмам яшчэ тады, калі пад стол пешкі хадзіў.
Зважай на абставіны: будзеш глядзець у неба днём – абзавуць гультаём, а калі ноччу – палічаць рамантыкам.
Здымаючы сукенку, жанчына здымае адказнасць за далейшае з мужчыны.
Злачынца быў узброены да зубоў, нават хвост трымаў пісталетам.
Змардаваны цяжкім гультайствам твар.
Знайшоў дурня – здай дзяржаве!
Значнасць памылак не залежыць ад значнасці людзей, якія іх нарабілі.
Зноў любоўны трохвугольнік: яна любіць яго, а ён – сябе.
З паказання сведкі: – Жылі яны ціха – сварыліся шэптам і біліся моўчкі.
Зрабіўшы глупства, не спыняйся на паўдарозе – шукай для яго апраўданне.
І каменьчык у чаравіку прыносіць асалоду, ... калі выкінеш яго адтуль.
І ваўкі – сытыя, і сена – цэлае. Адно кепска – коз няма.