Лепей жораву ў небе, чым сініцы ў руцэ.
Любоўная драма: любіць сябе, але не карыстацца ўзаемнасцю.
Людаед быў вялікім чалавекалюбам.
Лягчэй уліпнуць у гісторыю, чым увайсці ў яе.
Магікане! Хто апошні? Я – за вамі!
Малоць языком – гэта фізічная ці разумовая праца?
Маўчаў, сцяўшы зубы... ў кулаку.
Многа грошай мала ў каго ёсць.
Мода – бессмяротная. Колькі разоў ужо чуўся яе апошні крык, а яна ўсё жыве.
Можна пагнацца і за двума зайцамі – калі яны бягуць у адзін бок.
Мудрая думка прыходзіць, як дзяўчына на спатканне: заўсёды спазняецца, калі яе чакаеш, і нечакана з’яўляецца, калі ў цябе ўжо другая.
Мужчыны, якія адразу ж вераць жаночаму „не”, не вартыя іхняга „так”.
Мужык любіць сястру багатую, жонку – здаровую, а цешчу – здорава багатую.
Нават у пекле мае блат – чорт яго бацьку ведае.
Найлепшы кляп для жанчыны – пацалунак, а для мужчыны – грошы.
Найлепшы сродак ад усякай хваробы – здароўе.
На першы погляд, яна была далёка не прыгажуня, а ў другі раз на яе і глядзець не хацелася.
На твары хулігана было напісана, што для яго закон не пісаны.
Нашто збіраць усе недахопы разам: разумная жанчына магла быць хаця б прыгожай!..
Не біся галавой аб сцяну – паважай працу будаўнікоў!
Не блытай: трэба вучыцца на памылках, а не – памылкам!
Не выходзь з сябе, калі хочаш выйсці ў людзі!
Не кідай слоў на вецер – не засмечвай атмасферу!
Не крытыкуй чужога начальніка – для гэтага дастаткова і яго ўласных падначаленых.
Нельга адмовіць яму ў педагагічных здольнасцях – на яго памылках вывучылася не адно пакаленне.
Нельга сказаць, што ў яго не было сумлення – проста ён ніколі ім не карыстаўся.
Не перагінай палку – наламаеш дроў!
Не прыслухоўвайся да чужых парад: былі б карыснымі – імі б карысталіся самі, а не давалі табе.
Не прышый кабыле хвост – дзе ты бачыў кабылу з двума хвастамі?..
Не стаў пытанне рубам – у такім становішчы яно найменш устойлівае.