Не сячы сук, на якім сядзіць твой начальнік. Будзе падаць – на цябе ж і абрушыцца.
Не такі страшны чорт. Бачылі б вы партрэт яго бабулі!..
Не ў грашах шчасце, але – і не ў іх адсутнасці.
Не хадзі на галаве – лысіна стопчацца!
Ні Богу свечка ні чорту качарга – РАЙмаг зачынены на пераўлік.
Ні два ні паўтара – тры паўлітры і чакушка.
Нікому не давяраў, акрамя сябе, ды і то быў у сябе на падазрэнні.
Ніхто ад яго дабра і не чакае – няхай бы толькі не рабіў благога!
Нічога не рабіў, але марыў нічога не рабіць за больш высокую зарплату.
Нішто ў прыродзе не знікае бясследна, ... акрамя грошай.
Ногі – як індывідуальны сродак перамяшчэння.
Нос уладкаваўся на работу флюгерам – яго заўсёды трымалі па ветры.
Паглядзела – рублём падарыла. Як пазней выявілася – фальшывым.
Пад дрэвам навукі стала так цесна ад ньютанаў, што яблыку недзе ўпасці.
Пажарнікі баяліся свайго начальніка як агню.
Пайшоў насустрач пажаданням, але размінуўся з імі.
Пальчаткі былі лёгкіх паводзін – пайшлі па руках.
Параўнальна з подласцю, якую ён мог зрабіць, зробленая ім нізасць выглядае добрай справай.
Па Сеньку – шапка, а па Сямёну Сямёнавічу – капялюш.
Патэлефанаваў жаночы голас са слязамі на вачах...
Пачуў, што ляжачага не б’юць – дык так і працуе: не бі ляжачага.
Першы хлопец на сяле – апошні з магікан.
Правёўшы раззбраенне, кішкі замест марша сталі іграць вальс.
Праца дысертанта зводзілася да таго, што ён размясціў азбучныя ісціны ў алфавітным парадку.
Прыкмета: У цябе звініць у вуху – значыць, ты толькі што атрымаў аплявуху.
Прыстойная жанчына не бегае за мужчынам – вопытны паляўнічы палюе з засады.
Псуюць людзей не грошы, а іх адсутнасць.
Рабі сваю чорную справу, камінар!
Работы ніколі не бывае мала, а зарплаты – многа.
Разводзяцца, як вядома, толькі жанатыя, таму асноўная прычына разводаў – шлюб.