Раз на раз не прыходзіцца – інтэлігент забівае цвік.
Разумная жанчына адмаўляе мужчыну роўна столькі, колькі патрэбна для таго, каб ён зразумеў бязглуздасць сваёй прапановы, але і не больш таго, каб ён не паспеў адмовіцца ад свайго намеру.
Раман „Ціхі Дон Кіхот”.
Рожкі ды ножкі – мясапрадукты 4-й катэгорыі.
Сабаку – сабачая смерць, а сучцы – сучая!
Сам Бог паслаў яму яе, а пасля нячыстая сіла прынесла яе маці.
Сам не свой – чужы начальнік.
Самы надакучлівы тып свярбячкі – гэта калі свярбіць язык.
Самы надакучлівы тып свярбячкі – гэта калі свярбіць язык.
Свабоду ўсім языкам, якіх трымаюць за зубамі!
Секс-бомба – гэта зброя індывідуальнага ці масавага паражэння?
Сеў у лужыну – не гані хвалю!
Скажы мне, хто твой таварыш, каб я ведаў, як Вас называць.
Складваецца ўражанне, што ў Ахілеса перад смерцю душа была ў пятках.
Скрыпач іграў першую скрыпку на нервах дырыжора.
Смерць больш дакладная, чым жыццё – жыццё можа прайсці міма, а ўжо смерць цябе не абміне.
Спакушаючы грэшніка, чорт не шкадаваў сваіх нячыстых сіл.
Спелеолаг як скрозь зямлю праваліўся.
Стаў на ногі – абтрасі рукі!
Страхар крыў матам прараба.
Сустрэўшыся, два мужчыны шукаюць трэцяга, а дзве жанчыны – згадваюць трэцюю.
Сучаснасць – гэта месца спаткання Мінулага з Будучым.
Сярэдняй рукі майстар на ўсе рукі.
Таварыства па барацьбе з цвярозасцю.
Той-сёй, пакідаючы след пасля сябе, толькі дабаўляе працы прыбіральшчыцы.
Той, хто першым перагнуў палку, вынайшаў дугу.
Толькі адзін кныр не супраць, калі яму падкладваюць свінню.
Трымаў нос па ветры – так разварочвала галаву.
Тэлевядучы любіў сябе паглядзець і другім паказаць.
Узровень нізасці, на якую ён здольны, даволі высокі.