СЛЯДЫЖадаем мы таго,
Ці не жадаем –
След за сабой
Заўсёды пакідаем.
На пустыры
Высотны гмах узнік –
След па сабе
Пакінуў будаўнік.
Грамадскі лад, што апастылеў,
Згінуў –
Палітык тут
Сляды свае пакінуў.
Квітнее сад
Замест былых балот –
След за сабой
Пакінуў садавод.
І справа кухара
Дарма не згіне –
У страўніку у нас
Свой след пакіне.
У міліцэйскіх справах
Прайдзісвет,
Махляр і злодзей
Пакідаюць след.
Дуброва, гай –
Засмечаны ўсе чыста –
Застаўся след у лесе
Ад турыстаў.
Уцёк ад жонкі,
Ад сям\\\'і Мацей,
След за сабой пакінуўшы –
Дзяцей.
Пакінуць след
Ва ўсіх жаданне тлее,
Ды іншы толькі
Наслядзіць сумее…
А ты, паэт,
Пішы сабе, пішы –
У чытача
Пакінь след у душы.
І я, відаць,
Ужо такі не першы –
Пасля сябе
Хачу пакінуць вершы.
І вырашаць, канечне,
Нам з табой,
Які мы след
Пакінем за сабой.
БЯСПЛАТНЫ ЦЫРУЛЬНІК Кажа жонка мужу:
– Ў люстра паглядзіся –
Штось зарос ты дужа,
Трэба б падстрыгчыся.
Сходзіш у аўторак
У цырульню рана,
За капеек сорак
Падстрыгуць старанна.
– Гэтак траціць грошы,
Жоначка, нягожа.
Мой дружбак харошы
Лепш мне дапаможа.
Я пайду да Змітры
(Майстар ён выдатны),
Прыхаплю паўлітра –
Падстрыжэ бясплатна.