КЛЁЦКІПрыехалі госці. Маці наварыла клёцак.
Госці паселі за стол, выпілі па чарцы, закусваюць клёцкамі.
Маленькі Міхась круціўся каля стала, але дарослым не да яго. Тады ён падабраўся да дзядзькі-госця (гэта быў, як выявілася, – бацькаў начальнік з раёна), узлез ззаду на крэсла, на якім сядзеў госць, нахінуўся да яго і пытае:
– Дзядзька, ты клёцкі любіш?
– Ага, – адказаў той.
– Ну, дык ты сабе еш клёцкі, а душы мне аддавай!..
ШАНТАЖЫСТМой малодшы стрыечны брат Сашка з Пліна ў дзяцінстве быў вельмі ўпартым. Калі яму чаго-небудзь захочацца – мог дастаць любога сваім каньканнем.
Прыстае да маці:
– Купі цукерак, купі цукерак, купі цукерак!..
Так з паўгадзіны можа канючыць, выводзячы з сябе. Але калі і гэтае каньканне не дапамагала, то мог злавіць жабу, заціснуць яе ў кулаку і пачаць шантажыраваць маці:
– Купі цукерак, а то жабу з’ем!..