ЗГАДКІ
КУЛЬТУРА Мой сябра Барыс Белякоў, рускі перасяленец, ажаніўся з львавянкаю. Кажа мне з захапленнем:
– Якая ж, усё-ткі, тут культура! У сем’ях нават дарослыя дзеці завуць бацькоў на „вы”. Мая жонка, напрыклад, кажа сваёй маці – маёй цешчы:
„Мама, Вы – курва!”
ЯК НІ НАЦІСКАЙ... Працаваў у нас ва ўстанове супрацоўнік па прозвішчу Брухін. Ну, і вядома ж, за вочы яго клікалі Бруха.
Колькі гадоў ён заставаўся Брухіным, аж пакуль не выбіўся ў нейкія начальнікі. І тут ён пачаў прадстаўляць сваё прозвішча не Брýхін, а Брухíн. Змяніў націск з першага на апошні склад.
А балагур Барыс на гэта адрэагаваў:
– Як ты яго ні націскай, а бруха ўсё роўна чэравам застанецца!..
<< ... < ... 1 2  3  4 5 6 7 ... > ... >>