ЗГАДКІ
УКРАІНСКАЯ ПЕСНЯЧасам задумваюся: што з жыццёвых каштоўнасцей я пакінуў у Львове, чаго з таго, пакінутага, мне шкада больш за ўсё?
Вядома, шкада гадоў студэнцкага юнацтва, якія засталіся там.
Не стае студэнцкага сяброўства, шчырэй за якое мне ўжо не дадзена было сустрэць у наступным жыцці.
Але больш за ўсё не хапае мне песень, чутых і спяваных на Ўкраіне!..
Украінская песня – гэта любоў на ўсё жыццё.
Ды і як іх не любіць?!. Гэтыя шчымліва-тужлівыя і пяшчотна-кранаючыя песні пра каханне:
Цвіте терен, цвіте терен,
Листя опадає,
Хто в коханні не знається,
Той горя не знає...

Або:
Місяць на небі, зіроньки ссяють,
Тихо по морю човен пливе.
В човні дівчина пісню співає,
А козак чує – серденько мре...

Ці:
Ніч яка місячна, зоряна, ясная,
Видно – хоч голки збирай.
Вийди, коханая, працею зморена,
Хоч на хвилиноньку в гай...

Мяне заўсёды здзіўляла: як гэта мужныя парубкі-казачэнькі, якім не страшныя былі ні турэцкія шаблі, ні іншая варожая зброя, – станавіліся такімі пяшчотна-бездапаможнымі пад позіркам красуні Галі ці Аксаны?
А сама Галя ці Аксана знае, здаецца, і ўмее ўсё, не баіцца нікога і нічога:
На камені ноги мию,
На камені стою,
Навкруг мене чари плинуть,
А я сі не бою...

Але нічым не можа сабе парадзіць, сустрэўшыся з маладым казачэнькам:
Несе Галя воду,
Коромисло гнеться,
А за ней Іванко,
Як барвинок, вьється..

О, гэты Іванка!.. Ад яго беднай дзяўчыне – адны толькі непрыемнасці:
Ой, у вишневому садку
Там соловейко щебетав.
Додому я просилася,
А ти мене все не пускав...

Ён не пускае, а яе дома чакае маці, сустрэча з якой не абяцае нічога прыемнага для Галі ці Аксаны:
Била мене мати
Березовим прутом,
Щоби я не стояла
З молодим рекрутом...

Але ж і са строгай маці можна знайсці агульную мову, калі нагадаць ёй пра яе маладыя гады:
Мамцю моя солоденька,
І ти була молоденька.
Ти ходила так за няньком,
Як я тепер за Іванком...

А жартоўныя песні, у якіх можна пакпіць над тым казаком, які больш любіць паесці, чым дзяўчыну:
Служив козак при війску,
Мав років дваццять три,
Любив козак дівчину
Та з сиром пироги...

Або над сваім няўдачлівым каханнем:
Ти казала: – В понеділок
Підем разом по барвинок.
Я прийшов – тебе нема:
Підманула, підвела...

А гарэзлівая Катэрына, ад якой у маладзенькіх дзяўчат чырванеюць вушы, а маладзіцы затуляюць вушы сваім дзецям, і спяваць якую можна, здаецца, з вечара да ранку, хапіла б толькі голасу!.. Наш шэф ведаў больш за сорак куплетаў Катэрыны:
Я до тої Катерини
Не піду ніколи,
Бо до неї хлопці ходять,
Як діти до школи...

Ці гуллівая львоўская песня, якую таксама не ва ўсякай кампаніі заспяваеш:
Ой, що ж я у Львові находився,
Ой, що ж я у Львові надивився:
Сидить баба на балконі,
Наставила ноги голі –
І стидно, і видно, як холєра!..

І няма, мабыць, чалавека на прасторах былога Саюза, які не ведаў і не спяваў бы хоць раз заліхвацкую Марусю:
Розпрягайте, хлопці, коні,
Та лягайте спочивать,
А я піду в сад зелений,
В сад криниченьку копать...

О, украінская песня!
І няхай я зараз не так часта яе чую, радзей спяваю ў застоллі, бо і застолляў, здаецца, з гадамі стае меней, але ўкраінская песня, прагучаўшы раз, і зараз гучыць у маім сэрцы, і, думаю, будзе гучаць да скону!..
ЗАКУСВАЦЬ МОЖНА На нарадзе крытыкавалі старшыню райспажыўсаюза.
– Вашу каўбасу проста есці нельга! – сказала начальства з трыбуны.
– Есці, вядома, нельга, – апраўдваўся крытыкуемы, – але ж закусваць ёю можна!..
<< ... < ... 1 2 3 4  5  6 7 8 9 ... > ... >>