ЗГАДКІ
МЕЛАМАНЫ На пазакласных занятках у школе выкладчыца паставіла на прайгравальнік грампасцінку з класічнай музыкай.
Паўгадзіны ўсе ўважліва слухалі, аж тут выкладчыца падышла да прайгравальніка і як закрычыць:
– Хто паставіў прагравальнік на 45 абаротаў, калі пласцінка – на 78?!.
ПОЗІРКПа дарозе на работу я часта сустракаю адну кабету. Сама па сабе яна маёй увагі не прыцягвала. Але вось яе позірк!.. Такі пранікліва-уважны. Аж неяк няёмка мне ставала. Можа, думаю, якая-небудзь даўнішняя мая знаёмая, якую я не пазнаў? Мо, трэба было павітацца на ўсякі выпадак?.. Але зараз, на другі, ці трэці раз – ужо неяк і няёмка...
І пры кожнай новай ранішняй сустрэчы імкнуўся праходзіць міма, адводзячы вочы.
... Аж нядаўна стаю ў чарзе да касы ў магазіне самаабслу-гоўвання. Падымаю вочы і сустракаю той жа ўважліва-праніклівы позірк. Аж гэта – тая самая мая ранішняя незнаёмка. Кантралёркай працуе...
<< ... < ... 2 3 4 5  6  7 8 9 ... > ... >>