ЛОЗУНГ Нехта з мясцовых жартаўнікоў расказваў, што на пачатку сямідзесятых гадоў (яшчэ да майго прыезду ў Віцебск – таму я не мог праверыць асабіста) на адным з дзявочых інтэрнатаў медыцынскага, тады яшчэ – інстытута, у адну ноч з’явіўся зроблены, бачна, не вельмі цвярозай рукой, лозунг наступнага зместу:
Хлопцы! Ліквідуем дзявоцтва, як непісьменнасць!