ЗГАДКІ
ДАПАМАГАЕ Быў я нядаўна ў адным райцэнтры, куды раней часта наязджаў у камандзіроўкі. Сустрэў аднаго з тамашніх знаёмцаў. Разгаварыліся. Я распытваю пра справы, пра тых, каго ведаў. Пытаюся і пра аднаго агульнага знаёмага:
– А дзе зараз Васіль Іванавіч?
– Ды як яго скарацілі – падаўся ў родную вёску.
– І што ж ён там робіць?
– Ды дапамагае мясцоваму старшыні калгас прапіваць!..
АМАЛЬ ШТО ДАГНАЛІ Пецька і Віцька, вялікія аматары спіртнога, купілі пляшку, закусь. Селі выпіць.
Але перад тым, як адкаркаваць бутэльку, Пецька доўга круціць яе ў руках, уважліва разглядвае этыкетку.
Віцька цікавіцца:
– Што ты яе так разглядаеш? Гарэлка і ёсць гарэлка!..
– Ды я на дату выгатаўлення гляджу. Учора выраблена. Выходзіць, амаль што дагналі!..
<< ... < ... 4 5 6 7  8  9 ... > ... >>