ДЗЯЎЧАТЫ І ХХ ВЕК
-
Дзяўчаты i ХХ век
Змяніў дзяўчат
Дваццаты век –
Не да навук ім,
Не да школкі:
У той вунь –
Хлопцы ў галаве,
У гэтай –
Шпількі ды прыколкі. -
У першую чаргу
Гаварыла Стэла
Каляжанцы Леры,
Што ў яе адразу
Аж тры кавалеры.
– І ніяк рашыцца,
Выбраць не магу:
За каго лепш выйсці
Ў першую чаргу?.. -
Яшчэ ўцякалi...
Гутарыць мне з дзедам
Давялося,
Тэму з ім такую
Адшукалі:
– За дзяўчатамі
Пабегаць мне прыйшлося!..
Бо яны ў мае часы
Яшчэ ўцякалі... -
Сярод шаснаццацiгадовых
У дыскатэцы
“Маладосць”
Спытала Светку
Інка:
– А хлопец
У цябе ўжо ёсць?
– Не, у мяне –
Дзяўчынка… -
Непадобны партрэт
– Я знялася, –
Рыта нам сказала,
І пры тым
Партрэт свой паказала...
Не падобны
Той партрэт да Рыты –
На партрэце
Рот яе закрыты!..