ПАЎЛО ГЛАЗАВЫ
ФЕРАПОНТАВА ХВАРОБА У старога Ферапонта
Так балелі ногі –
На паверх узняцца пяты
Не было ўжо змогі.
Доктар даў яму паперку
І прыбіў пячатку,
Чым засведчыў, што ў старога
Ногі не ў парадку.
Накапіліся, падобна,
У каленях солі,
Праз якія ў Ферапонта
І ўзнікаюць болі,
І што нельга Ферапонту
Зараз жыць уверсе,
Што патрэбна пасяліцца
На першым паверсе.
Ферапонт панёс у жэк свой
Сведчанне й заяву,
А адтуль яго паслалі
Ў жыллёвую ўправу.
Там яго накіравалі
Ў раённую Раду,
Дзе у справе Ферапонта
Адшукалі ваду.
Ва УПЭК яго паслалі,
Бо ёсць неабходнасць
Знаць абставіны, што маюць
Для здароўя шкоднасць.
На камісіі старому
Строга загадалі,
Каб не еў нічога зранку,
А йшоў здаць аналіз.
Потым Ферапонт паклыпаў,
Крэкчучы міжволі,
На рэнтген, каб прасвяціць
У каленях солі.
Там дэтальна Ферапонту
Ногі прасвяціла
І агледзела аж двойчы
Значнае свяціла.
Першы раз дало параду
Націрацца кменам,
А другі раз – па дзве п’яўкі
Ставіць пад каленам...
Ферапонт па кабінетах
Шкандыбаў паволі,
Аж пакуль не разышліся
У каленях солі.
І цяпер яму не трэба
Даведак, квітанцый.
Як жа добра, што багата
Ёсць у нас інстанцый!

Пераклад з украінскай
ЯК ДЗЕ ЦАЛУЮЦЦА У тэатры пабывалі
Неяк муж і жонка.
Жонка ўражаная выйшла,
Пачала гамонку:
– Як умеюць за кардонам
Цалаваць кабету!
Нашым хлопцам не засвоіць
Век навуку гэту!
Я не бачыла ніколі,
Каб у нас каханцы
Цалавалі, як французы
Або італьянцы... –
Муж ціхенька пасміхнуўся,
Кажа далікатна:
– Там цалуюцца за грошы,
Ну, а ў нас – бясплатна!..

Пераклад з украінскай
<< ... < ... 7 8 9 10  11