ПІСЬМО АД КУМА З СУХУМІКума пісьмо атрымала
З Каўказа ад кума:
– Я цябе, кума, вітаю
З горада Сухума.
Быў нядаўна я ў звярынцы –
Іхнім заапарку,
Дзе тутэйшы спрытны майстар
Пстрыкнуў фотакартку.
У мяне там за плячыма
Добра бачна сетка –
Гэта фонам паслужыла
Мне іх малпаў клетка.
Я на здымку атрымаўся
Разам з шымпанзою.
Дык не зблытай: я там – першы,
Шымпанза – за мною.
Бессаромная, падбегла,
Задарма знялася –
Удвая мне даражэйшай
Картка абышлася.
Ды і што ты з яе возьмеш –
З шымпанзы праклятай?!
Яна ж ходзіць босай, голай,
Жыве без зарплаты.
Тую малпу я б адрэзаў,
Але ў такім разе
Не захочуць мне паверыць,
Што быў на Каўказе.
Ну, бывай, кума, здарова,
Хай табе шанцуе!
Жонцы фота не паказвай –
Яшчэ прыраўнуе!
Пераклад з украінскай
НЯМА ДУРНЫХ!Купіўшы пляшку каньяку
Ў аддзеле „Бакалея”,
Звярнуўся ціха пакупнік
Да прадаўца Аўсея:
– Скажыце, што ж гэта вы мне
Са злосцю пляшку ткнулі?
І нават так, як мае быць,
Яе не загарнулі.
І паглядзелі на мяне
Вы надта ўжо халодна.
А ўсюды ж пішуць: прадаўцу
Усмешка неабходна.
Аўсей скрывіўся: – Вось дзівак…
Адкуль такі узяўся?
Ён зараз будзе піць каньяк,
А я – каб усміхаўся!..
Пераклад з украінскай