ПАЎЛО ГЛАЗАВЫ
КЛЯМКАОй, да чаго ж весела,
Радасна было!
Прыязджалі шэфы
Ў нашае сяло.
Хоць не надта доўга
Шэфы пабылі,
Але вельмі добра
Нам дапамаглі.
Шэфы нам прыбілі
Клямку да дзвярэй
І пафарбавалі
Будку для курэй.
А зрабіўшы гэта,
З’елі кабана,
Выпілі са смакам
Бочачку віна.
Вечарам у горад
Адпраўлялі іх
І на развітанне
Цалавалі ўсіх.
Шэфам налажылі
Поўны тарантас
Карпаў залацістых,
Яек і каўбас.
Галоўбух калгаса
Аж слязьмі зайшлася:
– Дорага ж нам, – кажа, –
Клямка абышлася!

Пераклад з украінскай
ДЗЕ НАЙЛЕПЕЙ ТАНЦАВАЦЬ?Каля дома афіцэраў
Дачцэ кажа мама:
– Ах, якая ж у вайскоўцаў
Добрая праграма!
То паказваюць канцэрты,
То круцяць пласцінку,
Нават танцы называюць
„Вечар адпачынку”.
Як тут хораша штовечар
Граюць флейты, трубы!
Вось сюды хадзі на танцы,
Не ў другія клубы.
Там прашэпча які Жора
Камплімент на вушка,
Ты танцуеш і не знаеш,
А што ён за птушка?
Ці ён токар, ці ён пекар,
Ці дырэктар базы,
Што ён робіць: самалёты,
А можа, каўбасы?..
А ў вайскоўцаў зразумела
Ўсё, як на далоні, –
Тое, што нас больш цікавіць,
Бачна на пагоне.
Танцуй сабе, вытанцоўвай,
Абцасамі клацай.
Як высокі падаб’ецца –
Рукою памацай!..

Пераклад з украінскай
<< ... < ... 1 2  3  4 5 6 7 ... > ... >>