ПАЎЛО ГЛАЗАВЫ
ЧЭСНЫ ВЯРБЛЮДДалёка, недзе
Пасярод пустыні
Быў магазін,
А ў гэтым магазіне
Вярблюд вадой
І сенам гандляваў.
Ён чэсным быў
Да сёмага калена –
Сам у сябе купляў ваду,
Купляў і сена.
Пра што напісана
У вершыку вось гэтым,
Я прачытаў
Загадчыку буфета.
А ён сказаў:
– Я ганіць верш не буду,
Але чытай ты лепш яго
Вярблюду.

Пераклад з украінскай
ЖОНКА ДОБРАЯ Ў РЫГОРАСорак стукнула Рыгору,
Жонцы ж – толькі дваццаць.
І Рыгор ніяк не можа
Ёй налюбавацца.
А яна яму схіліла
На плячо галоўку
І прамовіла: – Купі мне
На курорт пуцёўку.
А Рыгор, абняўшы жонку,
Ёй сказаў ціхутка:
– Дык ты ж ведаеш, што водпуск
У мяне не хутка.
Далібог жа, ты мяркуеш
Вельмі неразумна.
Без мяне табе адной там
Будзе надта сумна.
– А калі мне стане сумна,
Я вазьму гітару,
Выйду, сяду каля мора,
Пра цябе памару.
Тут смяшынка мільганула
У вачах Рыгора:
– Сядзі лепей ля мяне ты
І думай пра мора.

Пераклад з украінскай
<< ... < ... 1 2 3  4  5 6 7 8 ... > ... >>