ПАЎЛО ГЛАЗАВЫ
ЦЕМРАПасля лекцыі ў Пятра
Запытаў Мікола:
– Хто такі дэгенерат –
Птушка ці жывёла?
– Цемра! – адказаў Пятро
І махнуў рукою. –
Гэткі ж самы чалавек,
Як і мы з табою!

Пераклад з украінскай
ХТО СКЛАДАЕ БАЙКІ?Байкапісцам быць нялёгка.
Ой, цяжкі ж хлеб гэты!
Але байкі выдумляюць
Не адны паэты…
Мой знаёмы, што гандлюе
У буфеце півам,
Мае новенькую „Волгу”,
Не машыну – дзіва.
– Бяры, – кажа, – з мяне прыклад,
І ў аванс штомесяц
Пачынай на ашчадкніжку
Класці рублёў з дзесяць.
Я сабе такім жа чынам
Прыдбаў таратайку…
Вось бачыце: не пісьменнік,
А прыдумаў байку.

Пераклад з украінскай
<< ... < ... 1 2 3 4  5  6 7 8 9 ... > ... >>