ГУКАІЗАЛЯЦЫЯАтрымаў кватэру Федзька
У будынку новым.
Мэблю з жонкай расстаўляе
Вечарам вясновым.
Раптам чуюць: трэск і скрогат
У вячэрняй цішы.
Жонка пляснула ў далоні:
– Глянь, шкрабуцца мышы!..
Ну адкуль яны так хутка? –
І глядзіць на Федзьку.
– То не мышы, – Федзька кажа, –
А сусед есць рэдзьку.
Пераклад з украінскай
БОБІККрычыць дзядзька на базары:
– Прадаюцца зайцы!
Граюць на фартэпіяна
І на балалайцы.
Разам з імі прадаю я
І гуску Марылю.
Станцаваць вам можа польку,
Вальс або кадрылю.
З імі певень, так спявае –
Салаўям навука.
Зайцы, гуска, певень – кожны
Па чырвонцу штука.
Разам з імі у ансамблі
Прадаецца Бобік.
Лапы шэрыя, хвост белы
І пярэсты лобік! –
Спадабаўся той сабачка
Піліпавай жонцы.
– Колькі ж Бобік ваш каштуе?
– Чатыры чырвонцы.
– Што ж, ваш Бобік так, як зайцы,
На раялі грае?
Ці танцуе так, як гуска?
Ці песні спявае?
– Не, мой Бобік,– кажа дзядзька, –
Не ўмее нічога...
– Дык чаму ж вы за сабачку
Просіце так многа? –
Гэтым дзядзьку не збянтэжыш,
Мае выгляд хвацкі:
– Бобік, цётка, у ансамблі –
Кіраўнік мастацкі.
Пераклад з украінскай