ПАЎЛО ГЛАЗАВЫ
ВЫПРАЎЛЯЛА МАЦІ СЫНА Выпраўляла маці сына
Да Кіева з Ягаціна.
У хусцінку завязала
Хлеба і кавалак сала.
– Ты вучыся, – гаварыла, –
У навуцы, сынку, сіла. –
Сын вучыўся у прафшколе.
Працавала маці ў полі.
А ў нядзелю – за карзіну,
І гасцінцы везла сыну.
Час ішоў. Сынок вучыўся.
Майстрам стаў. І ажаніўся.
Выпіваў заўсёды ў меру.
Хутка атрымаў кватэру.
Ёсць і ў шафе, ёсць і ў місцы,
Ёсць дзіцятка у калысцы.
Але мацеры не досыць –
Ўсё гасцінцы сыну носіць.
Носіць клункі і мяшочкі –
То капусту й бурачочкі,
То яечка, то смятанку,
То сальца, то масла банку.
Толькі сын не рады, дзьмецца,
Чырванее, трэцца-мнецца...
І аднойчы кажа: – Мама,
Я табе заўважу прама:
Маю праз цябе мароку.
Паглядзі на сябе збоку:
У руках тваіх карзіна –
Пачарнела ўжо лучына...
Выглядаюць з той карзіны
То мяшэчкі, то тарбіны.
Сорамна мне ад суседзяў,
Што такая маці едзе.
Ты мяне нервуеш
І кампраментуеш.
Ды пакінь ужо ў спакоі
Ты мяшок свой драны.
І няўжо не маеш грошай
Купіць чамаданы?
Бо абрыд мне твой мяшэчак,
Быў бы ён няладны!
Тут табе не Ягацін,
А хутар Адрадны.
Вось такога мае сына
Адна маці з Ягаціна!

Пераклад з украінскай
КАДРАПаміж горадам і вёскай,
Метраў так за трыста,
Спаў п’янчуга мёртвым сном
На паветры чыстым.
Двое на матацыклеце
Ехалі з міліцыі.
П’яны ім не спадабаўся
У такой пазіцыі.
Сталі, рукі у бакі,
Думаюць: хто ж ён такі?
Дакументаў не знайшлі.
У кішэні – хустка,
Ды маленечкі лімон –
Лёгкая закуска.
Лейтэнант сказаў сяржанту
Гэтакія словы:
– Як бы ведаць: гарадскі ён,
А, можа, вясковы? –
Загадаў сяржанту: – Слухай,
Нахініся ды панюхай,
Пахне чым – казёнкаю,
Або самагонкаю? –
Сяржант п’янага панюхаў
І стаў старчаком:
– Далажыць дазвольце –
Пахне каньяком! –
Лейтэнант нахмурыў бровы:
– Неяк абыдуся –
Пакладзі іх у каляску,
А я сам прайдуся.
Асцярожна іх вязі,
Не падскоквай, не трасі,
Няхай не стамляюцца.
Кадры гэткія на полі
Проста не валяюцца!

Пераклад з украінскай
<< ... < ... 3 4 5 6  7  8 9 10 11 ... > ... >>