ЛАСКАВАЯ ГАСПАДЫНЯЗайшоў неяк да знаёмых
Барытон Даніла.
Ласкавая гаспадыня
Яго папрасіла:
– Заспявайце нам што-небудзь
З Бізэ або Вердзі!
– Ды ўжо позна, мне здаецца,
Мабыць, спяць суседзі...
– Ах, – сказала гаспадыня. –
Не пра тое мова.
Іхні Тузік ўсю ноч вые,
А мы ім – ні слова!
Пераклад з украінскай
МАРОЖАНЫ ЖОРАБыў мужык у маладзіцы
Стары, нездаровы,
Дык хадзіў да яе часта
Жора чарнабровы.
Вось вярнуўся муж дадому
Раней, чым звычайна –
І хаваць каханка стала
Кабета адчайна.
І схавала – ды не ў шафе,
Не ў дубовай бочцы –
А запхнула ў халадзільнік
У адной сарочцы.
Муж галодны сеў вячэраць.
Жонка ставіць міску.
Пакрышыла цыбуліну
І адну радыску.
З’еў цыбулю муж умомант,
Ды здалося мала,
І палез у халадзільнік –
Дастаць хоча сала.
Адкрывае халадзільнік:
– Што за чорт?! – гаворыць.
Там ад холаду трасецца
Задубелы Жора.
Кажа муж пры той праяве:
– Вось якое сала!..
А што ж гэта за скаціна?
Як сюды папала?! –
Жора чмыхнуў, ды як гаркне:
– Зачыні, дубіна!
Чаго вытарашчыў вочы?
Не бачыў пінгвіна?!
Пераклад з украінскай