ПАЎЛО ГЛАЗАВЫ
МАЦІ З СЫНАМ РАЗМАЎЛЯЕОй, лянівы ж сын удаўся!
Цэлы дзень гуляе.
І на конт на гэты маці
З сынам размаўляе:
– Ляжыш усё, гультаіна...
Калі ж скажаш: „Годзе”?
Вунь Мікола, твой равеснік,
Робіць на заводзе.
І адзначана пуцёўкай
Добрая работа.
Вось бацькам прыслаў нядаўна
Ажно з Ялты фота.
На пяску ляжыць на пляжы,
Грэе сабе плечы...
А сын кажа: – Я не горды,
Паляжу й на печы.

Пераклад з украінскай
ПРА КРАСУ І СІЛУ– Тэлевізар, я заўважу –
Адменная штука!
Тут і п’есы, тут і фільмы,
Тут табе й навука.
Уключыў яго нядаўна –
Хоць няма карціны,
Але дыктар у эфіры
Выдае навіны:
Колькі выраблена сталі,
Вугалю і коксу.
А пасля ўжо паказалі
Змаганне па боксу.
Мяне тая перадача
Разам захапіла,
Бо сцвярджаюць: фізкультура –
То краса і сіла.
Выйшлі, значыць, два баксёры –
Мужыкі здаровыя.
Кулакі у іх – нібыта
Гіры двухпудовыя.
Адзін – майстар заслужаны,
Іншы – майстар проста.
Адзін важыць сто пятнаццаць,
Другі – дзевяноста.
Рукі доўгія другі той –
Бы аглоблі – мае,
Перад першым безупынна
Імі ён махае.
Другі цісне, як бывае
Часам між сябрамі,
Рукі першаму, а той жа
Лезе з кулакамі!..
Скачуць, бы на вечарынцы,
На вузкім памосце.
Лупяць ў грудзі і галовы,
Аж трашчаць іх косці.
А між імі бегаў трэці,
Худзенькі, бы цюлька.
Мабыць, ён у іх начальнік,
Бо ў зубах свісцюлька.
Ганарысты ж гэты трэці,
Бачна, не на жарты,
Бо баксёраў павучае,
Куды біць не варта...
Гэтак біліся баксёры –
Ажно йдзе з іх пара.
Тэлевізар паказвае
Буйным планам твары.
Адно вока ўсё запухла,
Другое – не бачыць.
Вось такая ў іх, рабяты,
Краса й сіла, значыць!
Адпачылі. Зноўку біцца
Пачалі што духу!
Той, вышэйшы, як заедзе
Меншаму па вуху!
А ніжэйшы як падскочыць,
Ды з усяго маху
Як зацэдзіць прама ў зубы
Іншаму-няўдаху!
На дабаўку як усмаліць –
Той аж здрыгануўся!
Захістаўся, як былінка,
Папалам сагнуўся.
Потым бразнуўся пад ногі,
Быццам мяшок проса.
Іскры нават паляцелі –
І з вачэй, і з носа...
Сядзіць, бачу, міліцыя –
Моўчкі назірае.
Хуліганства яе мала
Гэтае кранае.
Не жадаюць лезці ў бойку,
Берагуць мундзіры.
А свісцюлька стаў і лічыць:
– Раз, два, тры, чатыры... –
Ляжыць збіты на падлозе,
Нават не кранецца,
А той лічыць, паглядае:
Ці хутка загнецца?
Той жа, што прыбіў нябогу, –
Нейкі недарэка:
Стаіць, з іншымі смяецца,
Хоць збіў чалавека.
Ён жа табе пакланіўся
І руку паціснуў,
А ты ж яго, як даўбнёю,
Па кумпалу свіснуў.
Няўжо, братка мой, сумлення
Ты зусім не маеш?
Вось прыкончыў чалавека,
А што ж атрымаеш?
Ці дадуць якісьці кубак –
Яшчэ невядома.
А ў другога, бедалагі,
Мо, не ўсе ўжо дома?
Як ён зможа з бітым тварам
Паказацца люду?
Дзеці ўбачаць – спаць не будуць
Тры дні з перапуду!..
Фізкультура, фізкультура,
Што ж ты нарабіла?
Вось краса з цябе якая,
Вось якая сіла!..

Пераклад з украінскай
<< ... < ... 5 6 7 8  9  10 11 ... > ... >>