ПАЭЗЫ
ПАШАНЦАВАЛАУ аддзел кадраў
Ціт прыпхаўся
І капялюш
Рукамі мне.
– Патрэбны людзі вам? –
Спытаўся.
Яму ў адказ
Сказалі: – Не.

– Выходзіць,
Я зайшоў няўдала… –
І адыходзячы,
Дадаў:
– Лічыце –
Вам пашанцавала,
А то б я вам
Напрацаваў!..
ГРЫП І ГРЫБ Прыйшла адна
Жанчына у бальніцу:
– Баліць мне тое,
Вельмі ные гэта… –
Паслухаў доктар
Тую маладзіцу
І кажа хворай:
– Грып у вас, кабета.

– І чым я толькі
Награшыла Богу,
Што на мяне ён
Гэтак раззлаваўся?
Нягоднік-грыб
У хаце з'еў падлогу,
А зараз, бач,
І за мяне узяўся!..
<< ... < ... 1  2  3 4 5 6 ... > ... >>