СЕРЭНАДА Дачка суседчына
Да сэрца мне прыпала,
А пазнаёміцца –
Адвагі не хапала.
Натхнёны спевам салаўя
Ў вішнёвым садзе,
Рашыў прызнацца ёй ва ўсім
У серэнадзе.
Гітару выцягнуў,
Накінуў плашч на плечы,
І пад акно яе
Падаўся ў той жа вечар.
Адно пытанне
Мяне трошкі хвалявала:
З дзяцінства ў музыцы
Я цяміў вельмі мала.
Між тым на неба
Ужо ветах вылез рогам,
А з серэнадай
Не выходзіла нічога.
На струнах брынкаў я
Адной рукой, другою.
Нарэшце – выйшла!..
Яе маці. З качаргою!.
НЯМЫЯ І ГЛУХІЯСусед Мікола
Часцяком
Дзяліўся думкамі
Сваімі:
– Калі я быў
Халасцяком –
Жанатыя
Былі нямымі.
Жаніўшыся,
Кажу адно
Я халастым:
– Каб вы папухлі!
Шлюб –
Гэта страшнае кіно! –
Ды халастыя
Ўсе аглухлі!..